Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў рань загудуць на заводах гудкі —
майстэрня ізноў забушуе.
Гручаць, куючы падашву, малаткі,
альбо калі дратвай шнуруеш…

Даволі сягоньня… Зьняў свой фартух.
На вуліцы з гулам спатканьне…
Яшчэ адзін дзень у тумане патух,
а і вечара хутка ня стане.

26. XI. 1925 г.

|}