Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/304

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

13

Галаву павісла
высахшая Сьвіслач.
Ход
вод
дзе ён?
Сталіца чырванее.
Бяроза гулам
вод —
адамкнула
сход.

Дняпро віхрыста ўсьпенены
ўрачыста
славіў Леніна.

Дзьвіны віталі
хвалі нас
політыкаю Сталіна.
Плаўнакрылы
Сож прыбег
уславіць сілы
КПБ.

Прыбег на пераклічку
І Нёман прыгранічны.
Змагла краіна сьлед знайсьці —
сьвяткуе сьвята еднасьці.