Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

11

Белых арлоў страі
стрыножвалі гарады:
душыў на вуліцах дым —
стогн гарадзкіх руін.

Братоў і сясьцёр зьбяром мы,
ахвяры жандарскіх пагромаў.

Плачуць, як дзеці, хвалі
на развалінах мастоў.
Забінтоўвае нас зноў
упартасьць — упорысьцей сталі!

Руін у крыві камень,
— Будзем бальшавікамі!

Пад сьцяг барацьбы аднаўленьня
Выйшлі рабочыя сотні.
Першым на першы суботнік
Выйшаў таварыш Ленін.

І сэрца фабрычных кварталаў
песьняй машын ажывала.