Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/298

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8

Было-бывала
градам,
протэставала
Рада:

О, божа, як пасьмелі
пасады
і портфэлі
браць
на штыкі —
бальшавікі.

Самі,
хоць з вусамі,
толькі
мала толку.

Разьбітыя пагрозай,
што Рады
біты
козыр
давай лізаць аравай
Пілсудзкага халявы,
Кайзэравы пяткі, —
каб навёў парадкі.