Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

11

Як людзі, мінаюць
за годам год.
Мы выступаем
у новы паход.

Зрух Беларусі
рыхтуе наш стан.
Выканаць мусім
гіганцкі плян.

Праца ўзяла бальшавіцкі ход
Ў спаборніцтва выйшаў
працоўны народ!..

А сэрца
балюча парой зашчыміць
калі, як хрыстос,
на будоўлі стаіць
і брудзіць стан
бальшавіцкі
наш, —
плянавы падхалімаж.

|}