Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Другі герой…
Няма тае дарогі,
дзе не рассыпаў-бы імкненьні ён свае.
— „Ну, што зрабіць, каб стаць бліжэй да бога?
Маліцца? — Мала, часу не стае“…
Але рашыў. І, змрочнасьцю пакрыты,
у манастыр пайшоў, схіліўшы галаву:
— „Быць ня быць! Дадуць архімандрыта,
не, ідрытваю, іначай зажыву…“
І ня далі. І ён зажыў іначай.
І ня спазнаць праз тыдзень альбо два:
мову вывучыў; стаў езьдзіць, як дакладчык,
рваць карані, пусьціла што царква.
Калісьці сам быў старастам царкоўным.
(Ці-ж мала пуцявін у наш дваццаты век?)
Ён знае, дзе й каму зьняць шапку, —
базумоўна —
ён бывалы, спрытны чалавек!
Барада адна — архімандрыта варта,
таму мо‘ й вылучэнцам стаў, як на бяду.
гляньце — сёньня ён дырэктар не на жарты…
— Фрэнч далоў! Падайце мне сурдут