Як ня славіць песьняй сакалінай,
Беларусь — рэспубліку сваю!
Краіна, родная, Савецкая краіна —
табе я ў песьнях сэрца аддаю.
Ты красуеш ростам рыштаваньняў,
творчай працай гартаваных сіл.
Ты ў агні шчасьлівага сьвітаньня,
быццам раніцай
на ўсходзе небасхіл.
Краіна, родная! Савецкая краіна!
Б‘юць паклон табе, як сонцу, нашы дні, —
б‘юць паклон і славу ткуць машыны
неперарыўнай працай шасьцярні!
О, сонца, зьвязывай у моцны вузел хмары!
Красуй жыцьцё рунеючай зямлі!
Сусьвет ахвачан сонечным пажарам,
хоць і пад сонца
цені падпаўзьлі…
|