Гэта старонка не была вычытаная
∗
Працуй, трывай… І раптам рух шалёны.
Як гулам падзямельным — навіна.
Мобілізацыя. Формуюць эшалёны.
На фронт.
Вайна.
І мой прызваны год. Пакінуў жонку Ванду.
(Сярод чужых з дзіцём малым адна).
Малебен, а затым пад выкрыкі команды —
на полігон.
Вайна.
Агонь і дым. Равуць-гручаць гарматы.
Сьвіргочуць кулі, стогне цаліна.
веру і цара скубаць акопным матам
салдата ўшчуньвала —
вайна.
Сьціхае бой. Прытуліць сэрца крыўду,
Як маладых салдат пяшчаная труна.
Заціхне бой, адслужыць паніхіду
губамі наймітаў —
вайна.
І выюць зноў атрутныя гарматы,
як-бы няспынныя раскаты пяруна.
І часта нам: — За што? Таварышы! Салдаты!
Пытаньне ставіла —
вайна.
За што, таварышы! Пара спыніць навалу!
Якая танная людзкой крыві цана!