Гэта старонка не была вычытаная
Ігнат
(падышоўшы да Людовіка)
Над намі ты ўжо не ўладар!
(Хлопцы хватаюць Людовіка і Марыну)
Ігнат
Пусьці яго, хай гляне, як агонь гуляе.
Людовік
Вы — слугі мне, і як?
Ігнат
Я — твой слуга і на цябе вайною,
хадзем, хто зможа!
(Ігнат цягне яго на сярэдзіну)
Марына
О, божа, зьлітуйся!
Хлопцы
— Забіць яго! — Чаго там! — Э-эй!..
— Забіць! У агонь!
— У балота!
— Сьмерць!
З шумам гоманам хватаюць паноў. Гасьне сьвет. Ціш. Зноў чуцен голас-кліч. |
Б‘юць званы новых дзён!
Гэй, бедната, слухай!
Праз верхавіньне відаць палосы вогнішча: гарыць палац Чуецца баявая, штораз то ўсё больш гучна, родная песьня працоўных — „Паўстань пракляцьц м катаваны!..“ |
1924 г.
|}