Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я дзяўчына

Навошта жыць, калі яго баяцца.

3-я дзяўчына

Ты сьмелая, а вось угледзіць кат?

4-я дзяўчына

Аксана пайшла з Янам,
бедная дзяўчына,
разьбілі шчасьце…

3-я дзяўчына

Як ён яе любіў…
Жыцьцё, жыцьцё адна толькі хвіліна.

1-я дзяўчына

Улан той чорнамазы, ці аднаго згубіў?
І хлопцы нашы бедныя, дазваньня
з сіл выбіліся…
Што цяпер пачаць?

1-я дзяўчына

Вялікае паставілі заданьне!

3-я дзяўчына

Ці хопіць толькі сіл?

1-я дзяўчына

Даволі ўжо трываць!

3-я дзяўчына

Хадзем…