Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзея адбываецца ў Заходняй Беларусі. Мала ы сасонь нік. Ноч. Чуецца бадзёры голас-кліч

Б‘юць званы новых дзён,
гэй, бедната, слухай!

Надыходзе час помсты,
паўстаць надыходзе час!
Помсту шрапнеляю вострай
кідай паном з пляча.

Ня плач сьлязою цноты,
ня згінайся у пояс бядзе.
Беларусь — не стаячае балота!
ў Беларусі — ня ў ціхай вадзе!

Выходзь з падвалаў, падпольля,
на вольны, здабыты шлях.
Уздыхне размахам прывольля
Беларусі Заходняй зямля.

Селянін — выходзь з сякерай,
рабочы — молат бяры!
Узламайце скаваныя дзьверы —
там чырвань новай зары.

Уздымайце агнём завіруху —
у полымі згіне прыгон.