Гэта старонка не была вычытаная
20
Дваццаць першая йдзе вясна,
не адна зазвоніць струна.
Абуджу ў сэрцы тысячы струн —
у бязьмежны ў сусьвет — угрунь!
Рукі ў гору, а грудзі наўсьцяж,
і ў дарогу, на крыльлях жыцьця.
Я пазнаю і радасьць і ўздым
ў сьвеце новым, інакшым, другім…
Дваццаць першая йдзе вясна —
не адна зазвоніць струна!..
Менск. XII. 1926.
|}