19
Вось часамі ўвечары, ў даўгія вечары,
аб мінулым хочацца думаць, гаварыць.
Сьцежкі палыновыя замучанай зямлі
кветкамі вясновымі зайгралі, расьцьвілі.
Сёньня ня сустрэну я ні сьлёзаў, ні журбы, —
радасьць сонцам сьцелецца, шчасьце барацьбы!
Звонам разьліваецца, гоманам крыніц,
баявая будучыня — бронзавыя дні.
∗
Казалі многа нам і рознае заўсёды,
ў каго і чым набіта галава:
Ці-ж вы народ, вось як і ўсе народы,
падобна нацыі з культураю прыгоднай?
І што ў вас ёсьць, — адвечная дрыгва?
Казалі многа нам і… несьлі нам нямала,
бяда за бедамі імчалася угрунь.
Глумілі нас, накінуўшыся шквалам, —
За што? Хіба за тое, што, як кажуць, нас злучала
адно — нацыянальнае — каўтун?!
За тое, што выносьлівых і цёмных
І многа так патрэбных дужых сіл…
Душылі змораных, скрываўленых, палонных,