Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЯЦЕЛІЦА


Мяцеліца. Сьцюжа.
Сьняжынкі кружаць…
Вецер галосіць,
разносіць
бель.
Сьцюжа,
мяцеліца
сьцелецца,
кружыць —
гульліва,
жартліва,
нібы карусэль.

Што нам мяцеліца,
Што завіруха?
Што маладосьць нашу
зможа стрымаць?
Сьнег весяліцца —
ліхой пацярухай?
Няхай весяліцца
на тое — зіма!
Люблю я на лыжах
асьнежнай далінай
імчацца ў прастор
срэбрашумных завей.