Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/498

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I.

УЗОРЫ ПРОЗЫ М. БАГДАНОВІЧА Ў ДАКЛАДНЫХ КОПІЯХ.

Згодна з прынятым для абодвых тамоў збору твораў М. Багдановіча парадкам, тэкст яго вершаў і прозы выдаецца з перакладам яго орфографіі на сучасную. Але з тэй прычыны, што ўсякія зьмены ў тэксьце, хоць-бы толькі орфографічнага характару, не даюць магчымасьці чытачу скласьці ў поўнай меры дакладнае ўяўленьне аб мове пісьменьніка, мове, як ужо вышэй было сказана (крыт.-біограф. нарыс, IX), лексычна і граматычна ня ў поўнай меры вытрыманай, камісія знайшла патрэбным даць у дадатках да другога тому ўзоры прозы Б-ча ў дакладных копіях з яго аўтографаў з поўным захаваньнем ня толькі яго лексыкі, але і яго граматычных і орфографічных форм. Калі гэтыя ўзоры зацікавяць дасьледчыкаў беларускае мовы, як матар‘ял, які падлягае вывучэньню, дык больш дэтальны аналіз мовы Б-ча можна прарабіць на падставе аўтографаў яго вершаваных і прозаічных твораў, якія захоўваюцца ў зборы яго рукапісаў.

У якасьці гэткіх узораў ніжэй друкуюцца два артыкулы: „За сто лет“ (№ 4) і „Забыты шлях“ (№ 8)[1].

За сто лѣт.

(Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці).

Ля істокаў.

[Беларуская літаратура за 100 лет].

Адрадзэньне беларускай пісьменнасьці належыць [пачынаецца] да першых гадоў XIX сталецьця, калі па між нашай краевой шляхты патроху пачала вырабляцца інтелігенція. Гэтым именем мы адзначаем сьвядомых людзей нясушчых сваю сьвядомасьць на карысьць простаго народа навэт і проці ўласнаго інтэрэсу. Такім чэлавекам у тую пару быў, напрыклад, [п. Хрэптовіч, звольніўшы сваіх мужыкоў ад прыгону, і п. Бжостоўскі, што зрабіў тое ж самае] маршалак Завіша, каторы ў 1818 г. на Вільненскім шляхоцкім сэймі сказаў шчырую прамову аб скасаваньні прыгону, і п. Хрэптовіч, звольніўшый сваіх мужыкоў ад яго, і п. Бжостоўскі, што зрабіў тое ж самае і інш. Ня шмат было гэткіх людзей, але лік іх увесь час узрастаў, чаму асабліва памагала праца Вільненскаго універсітэту, адчыненаго ў 1803 г. Патроху па між нашэй шляхты пачалі варушыцца новые думкі, нараждаліся новые паняцьця, з‘яўлялася увага да простаго народу, народа беларускаго. Вялізнае значэньне для [праясненьня развіцьця і] умацаваньня ўсяго гэтаго мела пракаціўшаеся тады па Еўропе рэха ад французскай рэвалюцыі. Нязлічымымі, нявідзімымі пуцінамі прасачываўся яе дух у тагочаснае жыцьцё, усюды спараджаючы і гуртуючы інтэлігенцыю. Гэтая апошняя з‘явілася навэт у многіх даўно ўжо замёршых народаў і пачала жывую працу над развіцьцем іх культураў, ці, іншымі славамі, над іх національным адрадзэньнем. Але ў нас, пры надзвычайнай слабасьці інтэлігенцыі, і пры поўнай неразвітасьці яе беларускіх національных пачуваньняў, у нас, кажу я, ўсё абмежылася некалькімі крокамі, ды і тые былі зроблены толькі дзя-

  1. Квадратовымі дужкамі адзначаны закрэсьленыя ў аўтографе месцы, круглыя-ж дужкі належаць аўтару.