Гэй пайду-ж я па вуліцы
Ў тое поле за аколіцу.
Ля аколіцы і плот і гарод,
Завіваецца хмялінушка.
Ды чаму-ж цябе, зялёную,
Градам-дожджыкам ня выбіла?
Ты, хмялінушка вясёлая,
Раскудравая хмялінушка,
Загубіла буйну голаву,
Буйну голаву Максімаву.
Максім у карчомцы гуляе,
Ён гуляе — крыж прапівае,
Да таварышаў сваіх выгукае:
«Піва-мёд у карцы налівай,
Каб лілося аж за край, аж за край,
Песьню гучную яшчэ завадзі
Ды цымбаламі падыгрывай!»
Гэй, як скрыпнуць, як утнуць гапака —
Толькі сьцены захадзілі у шынка.
Струны звонка вымаўляюць з-пад рукі,
Ёмкім дробам выбіваюць хадакі.
Іx сталёвыя падкоўкі зьвіняць;
Ля парога людзі добрыя стаяць,
Падпяваюць, прыгаварываюць
Ды Максіма ўсё пахваліваюць.
Ён сядзіць — не памалу п’е,
Пад цымбалы у далоні б’е,
|