Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

61.

СОНЭТ.

Прынадна вочы зьяюць да мяне;
Чароўна усьмяхаючыся, губы
Адкрылі буйныя бялеючыя зубы…
Ласкавы шэпт… Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?
Ці верыць мілым абяцанкам любы?
Мо’ гэта жар, пылаючы для згубы,
Хавае сьцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю
Агністаю дугою залатою
Прарэжа цемень яркі мэтэор.

Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца,
Бліскаючы мацней ад ясных зор, —
А ў глыбіні халодным астаецца.

1914.