Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

59.

МЯЖЫ.

Кінь вокам на увесь абшар зямлі:
Вось хату шчыльна абышлі
Парканы з гострымі цьвякамі,
Пасыпаныя бітым шклом.
Глядзі — ў прасторах за сялом
Мяжамі
Падзелены на нівах каласы,
Ідуць канаўкі праз лясы,
І стопудовыя гранічныя каменьні
Сярод лугоў бяскрайных заляглі.
Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі
Гараць, як дзікае хаценьне,
На гасударстваў рубяжы.
Глядзі: паўсюль мяжы.

Нязьмерны вольныя прасторы
Сьвятой зямлі, — а чалавек
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх, як ліс у норы,
І жыў пужліва сам — адзін,
Дрыжачы, як лісьцё асін,
Зласьлівы, бессардэчны, хцівы,
Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы.
Вакол яго — платы, мяжы.
Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!
Ў надмернай працы гіне тут
Галодны і абдзёрты люд,