Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

54.

У СТАРЫМ САДЗЕ.

Прыгожы сад, які любіў Ватто:
Між дрэў зялёных статуі паўсталі,
Вось грот, гадзіньнік соўнечны, а далі
Фонтан… Напэўна саду год са сто.

Стаю я, сьню пра зьнікнуўшыя дні
І кніжку новага пісьменьніка трымаю.
У забыцьці я разгарнуў… і закрываю,
Зьдзіўлёны ў край, што тэта не Парні.

1913.