Чытаю я журнал сучасны:
Кіпіць у ім прогрэсу ход!
Ён у пісьменінасьці прэкраснай
Назад уйшоў на сотню год…
П—ч санцімэнталізмам
Там нас уздумаў частаваць,
А пан К—а романтызмам
Сімволістычным дзіваваць.
Прывет ім! Хай налягуць двое,
І мо’ зьвярнецца зноў пара,
Калі чыталі «Громобоя»,
«Пастушки грусть» et cetera.
1912.
|