Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

42.

∗     ∗

Ўчора шчасьце толькі глянула нясьмела, —
І разьвеяліся хмары змрочных дум.
Сэрца чулае і млела, і балела,
Радасьць душу мне шчаміла, быццам сум.

Ўсё жыцьцё цяпер, як лёгкая завея.
Кнігу разгарнуў — а не магу чытаць.
Як зрабілася, што пакахаў цябе я —
Хіба знаю я? Ды і на што мне знаць?

1912.