Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/338

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

268.

∗     ∗

Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую, сінюю ноч
І сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля»…
[Так казаў-бы я,
І тонкая жала жальбы
Укалола-бы душу.
Уцішай гэты боль, мая мілая думка,
Што нам з Вамі адна дарога,
Ня толькі дарога Дваранскай і Стралецкай,
Але і да тых прэкрасных зор]