Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/336

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

266.

∗     ∗

Мая гаспадыня,
Тацяна Р—на!
У адным музэі я бачыў
Над японскаю вазаю надпіс:
«Просяць рукамі не датыркацца».
Тое-ж скажу і аб каханьні,
Бо гэта — задушэўная справа,
А чалавецкай душы таксама
Няхораша мацаць рукамі.
Далікатныя людзі самі ведаюць гэта,
А недалікатным аб гэтым напамінаюць.