Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/323

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

253.

∗     ∗

Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана,
У паход каб зьбірацца.
Сабіраліся таварышы Яна —
А яму не падацца.
Сабіраліся таварышы Яна —
У полі яму капаюць.
У тэй яме пры дарозе
Хлопца пахаваюць.
[Ой, ня плач, ня плач, жонка, з дзеткамі малымі],
Ня плач, ня нудзіся, —
Ды за Янку-небарачка
Богу памаліся.
Ён знайшоў другую жонку,
Чужую старонку, —
Ў чыстым полі з ёй пабраўся,
Кулей заручаўся.