Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/309

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЯПОНСКАЯ.

242.

∗     ∗

Ах, як сьпявае
Сінявокая птушка
Ў муках каханьня.
Сьціхні, птушачка, сьціхні,
Каб не тамілася я.

∗     ∗

Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
І вішні цьвілі.
Калыхнуў я галіну, —
Белы цьвет асыпаў нас.

∗     ∗

Дзіўна кволыя,
Ірдзяныя, жоўтыя,
Сіняватыя
Лісточкі васеньнія
Крыюць едвабам шляхі.

∗     ∗

Ўсё зьнікае
І сьледу на’т ня кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага вагнішча,
Разьвеяны вятрыскам.