225.
Рака срэдзь вулкі! Як мана, За мурам футаў з пяць, яна Нязвычнай явай уставае І ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць і нямутнаю, вадой Ля краю места працякае.
З бакоў ідзе шырокі пуць І не дае, каб што-нябудзь, Апроч туману, адбівала Сьмяротна-жоўтая вада, Хаця-б ад золку чарада Котэджаў чорнажоўтых зьяла.