Бяз сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна,
На зьлітаю крывёй і зьмятай караваці
Ляжыць шчасьлівая і жалкая яна,
І аб адным у ёй цяпер дума: «Я — маці».
Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо ня жыць.
І ўсё-ж ткі радасьцю бязьмежнай зьяюць вочы,
А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць
Чырвоны, цёпленькі і неяк сьмешна смокча.