А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі
Стараўся выявіць праз мацb Божай лікі.
∗ ∗ ∗
Страніца лепшая ў штодзёньніку жыцьця!
Зноў з ціхай радасьцю цябе чытаю я,
Хай шмат чаго [ўжо] з тых гадоў крыніца змыла
У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай
Ўжо воблік губіцца у цёмнай глыбіне,
Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.