Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

176.

ОКТАВА.

Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў, — так цемень залівае
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл.
Здароў, радзімыя! Мацней, ясьней гарэце
І сэрцу аб красе прыроды гаварэце!