162.
ГУТАРКА З ПАНЕНКАМІ.
«Пабачце! Ластаўка малая Для птушанят гняздо зрабіла І клапатліва ўкруг лятае, — Аж паглядзець прыемна-міла!»
«Вельмі шаноўныя паненкі! Тут ёсьць напэўна трохі цуду: Ў гнязьдзечку міленькім і сьценкі І дно яна зьляпіла з бруду».