Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

152.

∗     ∗

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсьць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваёй нуды.
Калі-ж у ім умру-загіну, —
Ня жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, зямля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой.