Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ДУМЫ.

С Израилем певцу один закон;
Да не творит себе кумиров он.
Е. Баратынский.

Глянь, як зорка у цемні ляціць,
Ўсіх чаруючы сьветлам сваім;
Быццам зьмей залаты зіхаціць;
І стухае у небе глухім.

Але ўспомніць яшчэ зорку сьвет,
Бо у сэрцах гарыць яе сьлед.
Так свабодна, так ярка пражыць —
Лепшай долі няма на зямлі:

Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць
І пагаснуць у цёмнай імглі.
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,
Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.