Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

127.

БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.