113.
Падымі у гару сваё вока, І ты будзеш ізноў, як дзіця, І адыдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
Ціха хмару блакіт закалыша, У душы адрасьце пара крыл, — Узьляціць яна у сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот. Ты — царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара — дыван-самалёт!