Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.
«Здароў будзь, зямляча!» чуць бачны ў даліне
Панура, нявесела шэпча ён мне:
— «Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане».