87.
Набягае яно Вечарамі, і начамі, Адчыняе вакно І шамрэе кустамі.
I гавора адну Старадаўную казку — Аб любоў і вясну І жаночую ласку.
Сэрца сьніць аб красу — Аб сьлядочак дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Як забудуся сном Ў сіняватыя ночы, — Прылятаеш ты ў дом, Пазіраеш у вочы…
1917.