70.
ВАРОНА І ЧЫЖ
(Байка).
Прыгода гэтая ня так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, ня мае)
Варона прыступае:
«Скажы, ці я падобна да арла?»
І бачыць чыж — з варонаю ня жарты,
А ўласны хахалок чаго-нябудзь ды варты.
— Зусім арол, — адказывае чыж
Вароне клятай з клёна.
«Ну, то-ж бо то! Глядзі-ж!»
З ласкаваю гразьбой пракаркала варона
І паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, зьдзівіўся верабей:
«Браток! Ці-жа вачэй ня маеш —
Арлом варону называеш?»
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
— Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог арла варонай не назваць;
Варону-жа арлом — нічога.
1915.
|