Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на ўціск арэндароў і на падвышэньне новага мыта з дыму. Сам з сваімі казакамі рабіў над імі расправу і палажыў сабе за правіла, што ў трох выпадках заўсёды трэба ўзяцца за шаблю, ласьне: калі камісары не ўшанавалі ў чым старшыняў і стаялі перад імі ў шапках; калі глуміліся над праваслаўем і не шанавалі звычаю прашчураў, і, нарэшце, калі ворагі былі бусурманы і туркі, проці якіх ён лічыў у кожным выпадку пазвольным падняць зброю на славу хрысьціянства.

Цяпер ён цешыў сябе загадзя думкаю, як ён зьявіцца з двама сынамі сваімі ў Сечу і скажа: „Вось паглядзеце, якіх я малайцоў прывёў да вас!“ як пакажа іх усім старым, загартованым у бітвах, таварышом; як паглядзіць на першыя ўдачы іхнія ў вайсковай навуцы і баляваньні, якое лічыў таксама аднэю з галоўных дастойнасьцяў рыцара. Ён спачатку хацеў быў паслаць іх адных; але, глянуўшы на іхнюю сьвежасьць, росласьць, магутнае цялеснае хараство, загарэўся ваяцкі дух яго, і ён на другі-ж дзень пастанавіў ехаць з імі сам, хоць неабходнасьцю гэтага была адна ўпорлівая воля. Ён ужо клапаціўся і аддаваў загады, выбіраў коні і збрую для маладых сыноў, наведваўся і ў стайні, і ў сьвірны, выбіраў слугаў, якія павінны былі заўтра з імі ехаць. Есаулу Таўкачу перадаў сваю ўладу разам з моцным наказам зьявіцца зараз-жа з усім палком, калі толькі ён падасьць з Сечы якую-нібудзь вестку. Хаця ён быў і пад чаркаю, і ў галаве яго яшчэ брадзіў хмель, аднак-жа не забыў нічога; нават аддаў загад напаіць коні і ўсыпаць ім у жалабы буйнае і лепшае пшаніцы, і прыйшоў змораны ад сваіх клопатаў.

„Ну, дзеці, цяпер дык трэба спаць, а заўтра будзем рабіць тое, што Бог дасьць. Ды не сьцялі нам пасьцелі! нам непатрэбна пасьцель; мы будзем спаць на дварэ“.

Ноч яшчэ толькі-што абняла неба; але Буль-