Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

збруяю упрыгожаны і пяцьдзесят адных слугаў прывёў з сабою. Пагнуў ён моцна Дзегцярэнку, зьбіў яго на зямлю і ўжо, замахнуўшыся на яго шабляю, крыкнуў: — „Няма з вас, сабак казакоў, ніводнага, хто пасьмеў-бы процістаць мне!“

— „А вось-жа й ёсьць!“ — сказаў і выступіў наперад Мосій Шыла. Дужы быў ён казак, няраз атаманстваваў на моры і шмат нацярпеўся розных бедаў. Схапілі іх туркі каля самага Трапэзунду і ўсіх забралі нявольнікамі на галеры, узялі іх па руках і нагах у жалезныя ланцугі, не давалі цэлымі тыднямі пшана і паілі агіднаю марскою вадою. Усё зносілі і вытрывалі бедныя нявольнікі, каб толькі не зьмяняць праваслаўнае веры. Ня вытрываў атаман Мосій Шыла, стаптаў нагамі сьвяты закон, паганаю чалмою абвіў грэшную галаву, увайшоў у давернасьць да пашы, зрабіўся ключнікам на караблі і старшым над усімі нявольнікамі. Шмат пасумнелі ад гэтага бедныя нявольнікі, бо ведалі, што калі свой прадасьць веру і прылучыцца да прыгнятальнікаў, дык цяжэй і горш быць пад яго рукою, як пад розным іншым нехрыстам: гэтак і сталася. Усіх пасадзіў Мосій Шыла ў новыя ланцугі па тры ў рад, прыкруціў ім да самых белых касьцей жорсткія вяроўкі; усіх перабіў па шыях, частуючы па патыліцы. І калі туркі, уцешыўшыся, што дасталі сабе гэткага слугу, пачалі баляваць і, забыўшы закон свой, усе панапіваліся, дык ён прынёс усе шэсьцьдзесят чатыры ключы і параздаваў нявольнікам, каб адмыкалі сябе, кідалі ланцугі і кайданы ў мора, а бралі замест гэтага шаблі ды рубалі туркаў. Шмат тады набралі казакі здабычы і вярнуліся з славаю на бацькаўшчыну, і доўга бандурыстыя славілі Мосія Шылу. Выбралі-б яго і за кашавога, але быў зусім дзіўны казак. Іншы раз рабіў гэткую справу, якое і наймудрэйшаму ня прыдумаць, а іншы раз, проста, дурната забірала казака. Прапіў ён і прагуляў усё, усім задоўжыўся на Сечы і ў дадатак