Старонка:Таварыства філёматаў.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

(напрыклад, багоў у якасьці дзейных асоб псэўдаклясычных твораў—Apollo po koledzie).

Адам Міцкевіч у сваім крытычным артыкуле Uwagi nad jagiellonida (1819 г.) займае яшчэ нейкае сярэдняе становішча. Крытыкуючы поэму „Ягельлёніду" Тамашэўскага Міцкевіч яшчэ лічыцца з правіламі псэўдаклясычнае поэтыкі, але антычныя багі ў поэме ня грэка-рымскае эпохі здаюцца ўжо яму недарэчнасьцю.

І ў іншых філёматаў не раптоўна, не адразу зьніклі ўсе перажыткі псэўдаклясыцызму.

Часам цікавае ўражаньне робіць ужываньне форм эпопэі ў жартлівых вершах. Вось, напрыклад, пачатак поэмы Тамаша Зана „ТаЬакіеrа“.

„Я пяю смутнае скананьне табакеркі; пяю ў лёгкіх тонах скананьне, якога прычынаю быў народ сноў, народ нікчэмны, але акрутны“.

Ужываецца, як мы бачым, звычайная форма ўступу да гэраічнае поэмы. Гэта ўжо профанацыя, зьніжэньне гэраічнага да роўня звычайнасьці,—асаблівы гатунак высьмешкі.

Артыкулы тадышніх крытыкаў Каўльфуса, Брадзінскага, Сьнядэцкага, Бароўскага ды іншых ставілі пытаньне аб пера­вазе клясычнага або романтычнага напрамку ў сучаснай ім літаратуры. Разважалі і аб тэорытычных падставах гэтых напрамкаў, і аб іх практычных дасягненьнях, і аб пэрспэктывах на будучыну.

Канчаткова перамагла романтыка ў віленскіх студэнцкіх гурткох тады, калі пад уплывам „Людмілы" Жукоўскага Тамаш Зан напісаў сваю „Нэрыну" (аб гэтым гавораць і Язэп Каленбах—Rozprawy i sprawozdania, wydz. fil. Ak. Um. —1888, і Раман Брандт. „Ленора Людміла и Нэрына“, Варшава, 1896 г.).

Найбольш здаровым імкеньнем трэба лічыць, спробу апісаць студэнцкае жыцьцё,—тут можна было дайсьці да сапраўднага рэалізму, мець нейкія каштоўныя дасягненьні. Гэта мы і бачым у цікавым сцэнічным жарце Тамаша Зана „Gryczane pierozki", дзе апісваюцца прыгоды немца-пірожніка Цьвібака, лёкая ды некалькіх галузаў студэнтаў.

Гэта значна цікавейшая рэч, чымся баляды, нават даволі добрыя (як „Твардоўскі" Зана, амаль што роўны „Грамабою" Жукоўскага), і бязумоўна лепшая ў параўнаньні з недарэчнымі