Старонка:Табе (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так на вуснах нашых баек

Слоў пялёсткі зацьвілі.

Я сьмяюся скрозь сьлёзы.

У марах сёньня зноў я…
Помню, помню, волат,
Залатыя словы:

— Іншых сіла ў іх абшарах,
Сіла іншых — у карцечы,
А ў цудоўных думках-марах
Сіла нашая — бясспрэчна!

Ах, я чую ў байках,
Байкі — ня схлусілі:
Прыляцеў наш волат,
Разгарнуў ён крыльлі.
Байкі ня схлусілі,
Вось і ўзьняўся зноў ён…