Старонка:С. Грынкевіч Зацемкі.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мэнт, што ў аднэй з воласьцяў на пошту прыходзіла каля 50 экзэмпляраў прэсы палітычнае розных напрамкаў, органаў гаспадарчых і г. д. Колькасьць, бяручы яе ў самой сабе, мо’ і невялікая, аднак для нашых умоў яна многагаворачая. Пасьля ведамае, няслаўнае забароны арцыб. Ялбжыкоўскага, колькасьць чытачоў меншае да 10 прац. Не напалохаліся ксяндзоўскіх праклёнаў толькі праваслаўныя. Усё-ж і на іх знайшліся спосабы, і сяньня беларускі друк рэгулярны ў Сакольшчыне справа ня лішне частая.

Беларуская арганізаваная работа ідзе там і сяньня, толькі мае йнакшы характар, інакшую тактыку, чымся ў другіх раёнах. Дзеля гэтага і наш падыход і адносіны да людзей і тэрыторыі мусяць быць іншыя. Першым крокам да таго — ведаць народ, ведаць псыхолёгію мясцовую. Сакольшчыну сяньня трэба нам вывучыць, ня трэба аб ёй забывацца.

Монографія Крыштофіка цікуе аб адной толькі вёсцы, да таго-ж з захадняе часткі павету Сакольскага. Аўтар маніцца прадставіць толькі зямельную праблему ў гістарчным аспэкце, аднак сабраў столькі цікавага матарыялу гістарычнага, эканамічнага, соцыяльнага, бытавога на шырокай асноведзі псыхолёгічнай, што гэта дае нам магчымасьць пазнаёміцца ня толькі з адною вёскаю, а з цэласьцю гэнае тэрыторыі.

Насельніцтва тутака мае шмат асаблівасьцяў. Да XIV стагодзьдзя зямля тутака заселена Яцьвягамі. Толькі пад канец XIV стагодзьдзя прыходзяць каляністыя і, наколькі можна судзіць з прозвішчаў, каляністыя ідуць з усходу. Гэта тэрыторыя экспансіі беларускае. Прозьвішчы сучасныя Клімушко, Церэшко, Аўсейко, Карпеня, Сапко, Кулак, Крагель, Андрэйчык і г. д. паказваюць на чыста беларускае іх паходжаньне. Прозьвішчы такія, як Ровдэлі, Жымелі, Шыпіто, Сампляс, Кімшало, Шаргяло і г. д. — што шмат іншае крыві — яцьвяскае ды літоўскае — улілося і зьмяшалася са славянскаю — беларускаю. Ёсьць магчыма і сьляды татараў. Родная мова насельніцтва, як аўтар лёяльна пацьвярджае, — беларуская. Мова ваколіцаў Ясяноўкі крыху мягчэйшая. Найбольш ярка бачым гэта ў такіх формах, як „сьмецьця”… „бярэцьця” і т. п. Веравызнаньне мяшанае, з большасьцю каталікоў. Суадносіны паміж вернікамі рознах веравызнаньняў добрыя, ня гледзячы на ўсякія падзеі ў мінуўшчыне ды сучаснасьці. Яшчэ дасюль прымета канфэсыйная: „вера руская