Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нута ў саляны стоўп. Тымчасам кара Божая ўжо споўнілася над засуджанымі гарадамі: Бог праліў на іх дажджом серку і вагонь з неба, і зруйнаваў дашчэнту і гарады гэтыя, і ўсе ваколіцы іх, і ўсіх жыхароў, і ўсе расьліны зямныя. Уся даліна Садомская спалілася; там, дзе былі гарады, хвалявалася жоўта-мутнае возера, якое ведама цяпер пад імем Мёртвага мора[1].

Лот, які ўратаваўся ад пагібелі, быў няварты міласьці Божай да яго: ён пачаў піць. Дочкі Лотавы мелі двох сыноў: Моава і Бэн-Аммі, якія зрабіліся роданачальнікамі двох народаў: моавіцянаў і амалікіцянаў.

§ 17. Нараджэньне Ісаака. Прынашэньне яго ў ахвяру Богу.

Настаў час, калі споўнілася вялікае абяцаньне, якое адтрымаў Абраам ад Бога: ў Сарры нарадзіўся даўно чаканы сын ― Ісаак; у восьмы дзень па нарадзінах ён быў абрэзаны.

Калі Ісааку было каля 20 гадоў ад роду, дык Бог зьявіўся Абрааму і сказаў: „вазьмі сына твайго Ісаака, якога Ты любіш, пайдзі з ім у зямлю Мора, і там прынясі яго ў ахвяру на гары, якую я пакажу табе". Гэта была вялікая спроба для веры Абраама - прынясьці у ахвяру сына, на якім засноўваліся се надзеі Абраама і ўсе дадзеныя яму вялікія абяцаньні! Але Абраам ня спыніўся перад такой вялікай для яго ахвярай. Раніцаю ён накалоу дроў, асядлаў асла, узяў з сабою двох нявольнікаў і Ісаака, і скіраваўся ў зямлю Морыа. Цераз тры дні дарогі Абраам убачыў гару[2], на якой трэба было прынясьці Ісаака ў ахвяру Богу. Абраам пакінуў нявольнікаў і асла пад гарой, узяў Ісаака і разам з ім пайшоў на прызначаную гару, сам нясучы ахвярны агонь і нож, а Ісааку загадаў нясьці дровы для

  1. Арабы завуць яго Лотавым морам. Яно мае 77 в. даўжыні і 24 в. шырыні. Тутака цяпер дабываюць шмат асфальту і солі. Процант солі, распушчаны ў вадзе, такі вялікі (42%), што нават рыба, якая заходзіць у яго з Іардану, прападае. Берагі Мёртвага мора пазбаўлены ўсялякага жыцьця, дзеля таго, што пакрыты яны вапняным пластом. Такім чынам, гэта ― запраўды ― Мёртвае мора.
  2. Гэта была гара, на якой з часам Салямон выбудаваў храм Ерусалімскі. Недалёка ад яе падымаўся ўзгорак, які пасьля быў названы Гальгофаю ― месца расьпяцьця І. Хрыста.