Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у каўчэг сам з жонкаю і тры яго сыны: Сім, Хам і Іафэт, таксама кожны з сваёю жонкаю. Пасьля гэтага пачаўся нязвычайна вялікі дождж, які ліў бязупынна 40 дзён і ночаў. Адкрыліся і падземныя крыніцы. Каўчэг быў падняты вадой і насіўся на ёй, як на моры. Вада ўсё прыбывала й прыбывала; яна пакрыла самыя высокія горы і патапіла усё жывое на зямлі, апрача тых, якія былі ў каўчээе. Патоп гэты, які пакрыў усю зямлю ці увесь сьвет, называецца сусьветным патопам. Цераз 5 месяцаў ад пачатку патопу дзьмухнуў вялікі вецер, які разагнаў дажджавыя хмары, і вада пачала спадаць. Каўчэг спыніўся на горах Арарацкіх (у Армэніі). Месяца пераз паўтара паказаліся вярхі гораў. Пасьля 40 дзён Ной адчыніў вакно і выпусьціў крумкача: крумкач адлятаў і зноў прылятаў у каўчэг. Тады Ной выпусьціў голуба; не знайшоўшы для сябе ніякай пажывы ці выгаднага месца, голуб прыляцеў назад. Цераз сем дзён Ной зноў выпусьціў голуба: голуб прыляцеў, трымаючы ў дзюбе ліст масьлічнага дзерава. Масьліна (дзерава з якога вырабляецца дзеравяннае масла ці алей) была ад знакай міласьці або замірэньня. Ной з радасьцю пусьціў голуба, вястуна міласьці Божай. Цераз сем дзён Ной ізноў выпусьціў голуба, але ён ужо не вярнуўся. Прабыўшы пасьля таго яшчэ два месяцы ў каўчээе, пакуль зямля зусім не абсохла і не пакрылася расьлінамі, Ной, па загаду Божаму, выйшаў, нарэшце, з каўчэгу. Былі выпушчаны ім і ўсе жывёлы і птушкі. Гэта было роўна цераз год ад пачатку патопу.

§ 7. Ахвярапрынашэньне Ноя. Непаважаньне Хамам бацькі. Прароцтва Ноя аб долі сыноў яго.

Выйшаўшы з каўчэгу, Ной пасьпяшыў прынясьці ахвяру Богу. Гэта была ня толькі ахвяра ўдзячнасьці за збавеньне, але і выказ веры ў абяцанага Збавіцеля сьвету. Бог прыняў ахвяру праведніка і ўвайшоў у завет (г. е. дагавор, умову) з людзьмі. Ен багаславіў Ноя і сыноў яго на размнажэньне, аддаў ім у валаданьне усю зямлю, дазволіў ужываць у яду і жывёлаў, забараніўшы толькі есьці кроў іх, і назначыў кару сьмерці таму, хто адважыцца забіць чалавека. Апрача таго Бог абяцаў людзям, што болей ня будзе ўсясьветнага патопу, і ў ад знаку спаўненьня гэтага