Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

49. Гутарка Іісуса Хрыста з багатым юнаком і вучнямі аб багацьці.

Мат. XIX, 16—30; Мр. X, 17—31; Лук. XVIII, 18—27.

Падчас далейшае падарожы Іісуса Хрыста ў Ерусалім неяк падбег да яго адзін багаты юнак, упаў перад Ім на калені і сказаў: «Вучыцель добры! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?» Ііcyc адказаў яму: «Чаму кажаш Мне «добры?» Ніхто ня добры, адзін толькі Бог», і далей сказаў: «Калі хочаш увайсьці ў жыцьцё вечнае, выпаўняй запаведзі: не забівай, не чужалож, не крадзі, ня сьведч лжыва, паважай айца твайго, як самога сябе, і любі бліжняга твайго, як самога сябе». Юнак тады гаворыць Хрысту: «Усяго гэтага пільнаваўся я ад маладых лет маіх; чаго яшчэ не стае мне?» Іісус Хрыстос адказаў яму: «Яшчэ аднаго не стае табе: калі хочаш быць дасканальным, ідзі і ўсё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною». Юнаку трэ‘ было выбіраць між шчасьцем будучага вечнага жыцьця і ўцехамі гэтага зямнога жыцьця, якія забясьпечвала яму багацьце. Адно выключае другое. Ён ня меў у сабе сілы адмовіцца ад багацьця і таму, калі пачуў адказ Іісуса Хрыста, «засумаваў, бо быў надта багаты». Іісус, бачачы гэта, сказаў Сваім вучням: «Як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае». Вучні напалохаліся ад слоў Яго, бо мала ў жыцьці такіх багацеяў, якія ня былі-б прывязаны да свайго багацьця. Калі багацьце стаіць на перашкодзе, каб атрымаць збаўленьне, «дык хто-ж можа збавіцца?» — мімаволі выклікнулі вучні. Але Іісус сказаў ім: «Як трудна ўвайсьці ў Царства Божае тым, хто ўскладае надзею сваю на багацьце. Лягчэй карабельному гужу прайсьці праз голачнае вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае». Чуючы гэта вучні йзноў спыталіся: «Хто-ж можа збавіцца?» Іісус Хрыстос сказаў: „Немагчымае ў людзей магчыма для Бога“. Гэта значыць, што слабому чалавеку трудна, з уласнага высілку, зрачыся багацьця і ўсіх прыемнасьцяў жыцьця, якія дае багацьце і якія адхі-