Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыя закіды адказваў ім прыповесьцямі.
„Хто з вас — кажа — маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні і не пайдзе шукаць прапаўшае, пакуль не знайдзе яе? А знайшоўшы, вазьме яе на плечы свае з радасьцю, прынясе до хаты, пакліча прыяцялёў і суседзяў сваіх і скажа ім: „Пацешцеся са мною: я знайшоў маю прапаўшую аўцу“. Так, — сказаў Гасподзь, — і на нябёсах больш будзе радасьці з аднаго грэшніка, які каецца, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх праведнікаў, што ня маюць патрэбы ў пакаяньні.
І яшчэ сказаў прыповесьць аб тым-жа. „У аднаго чалавека былі два сыны. І сказаў малодшы з іх айцу: „Айцец! дай належную мне часьць маемасьці“. Айцец выдзяліў яму ягоную часьць. Праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую краіну і там прагуляў маемасьць сваю, жывучы распусна. І здарылася, што калі пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён пачаў галадаць. Тады прыстаў да аднаго з жыхароў гэнае краіны, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіньні. І ён рад быў-бы наесьціся ражкоў, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму. І апамятаўшыся сказаў сабе: „Колькі наймітаў у айца майго маюць лішку хлеба, а я паміраю ад голаду. Устану, пайду до айца майго і скажу яму: айцец! я саграшыў перад небам і перад табою, і ўжо няварты называцца сынам тваім: прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх“. Сказаўшы гэта, пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, угледзіў яго айцец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго. І сказаў слугам сваім: „Прынясеце найлепшую адзежу і апранеце яго, і дайце персьцень на руку яго і абутак на ногі. І прывядзеце кормнае цялё і закалеце: будзем есьці і весяліцца“. І пачалі весяліцца. Старшы-ж сын яго быў у полі. Калі ён даведаўся, з якое прычыны айцец выдаў банкет, вельмі ўзлаваўся і не хацеў ўвайсьці ў хату. „Вось я столькі гадоў служу табе, — кажа ён бацьку, — а ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб павесяліцца мне з прыяцелям! мамі“. Ён-жа сказаў яму: