Ра́дꙋйтесѧ й весели́тесѧ ꙗ῎кѡ мзда̀ ва́ша мно́га на небесѣ́хъ.
Радуйцеся і весялецеся, бо ў нябёсах будзе вам вялікая заплата.
Сваю навуку Іісус Хрыстос выкладаў перад жыдамі. Гэтая навука магла паказацца ім нязгоднаю з законам Майсеевым, які кіраваў усім іх жыцьцём. Вось Іісус Хрыстос і кажа Сваім слухачом: «Ня думайце, што Я прыйшоў скасаваць закон (Майсееў); прыйшоў не скасаваць, а споўніць“. Па слову Госпада, закон Майсееў павінен захаваць сваю сілу, пакуль ня будзе споўнены ўвесь. Трэба толькі, каб іншы дух панаваў ў законе, — дух шчырага скрушэньня аб сваіх грахох і рашучасьці ўперад будаваць сваё жыцьцё паводле закону любві і праўды Божай. Кніжнікі і фарысэі спаўняюць закон, але «Калі праведнасьць ваша — кажа Гасподзь ня будзе вышэй за праведнасьць кніжнікаў і фарысэяў, дык вы ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае» (Мат. V, 20).
Бяручы, далей, некаторыя пастановы закону Майсеевага, Іісус Хрыстос паказвае, што цяпер яны павінны быць прасякнуты іменна гэтым новым духам, што іх ужо не стае для сыноў новага Царства Божага на зямлі. Так
1) закон Майсееў аддаваў пад суд толькі забойцу: Іісус Хрыстос кажа, што суду падлягае нават той, хто толькі гневаецца дарэмна на брата свайго; яшчэ вышэйшаму суду падлягае той, хто скажа брату свайму якое крыўднае слова;
2) закон Майсееў дазваляў кляцьбу (імем Божым), — ня можна было толькі нарушаць яе: у новым Царстве Хрыстовым не павінна быць зусім кляцьбы. Пасьледавальнікі і вучні Хрыстовы заўсёды павінны быць да таго праўдзівыя і шчырыя, каб ніколі