Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2. Бл҃же́ни пла́чꙋщїи, ꙗ῎кѡ ті́и ѹ̆тѣ́шатсѧ.

Шчасьлівыя што плачуць, бо яны усьцешацца.

Хто бачыць свае слабасьці і грахі, той ужо каецца і плача аб іх і набіраецца волі больш не грашыць. У гэтай рашучасьці ён знайдзе для сябе запраўдную ўцеху.

3. Бл҃же́ни кро́тцыи, ꙗ῎кѡ ті́и наслѣ́дѧтъ землю.

Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьледуюць землю.

Чалавек павінен адкінуць з душы сваей усялякі гнеў і злосьць і заўсёды нясьці людзям шчырую ласку і любоў. Тыя, што створаць у душы сваёй такі настрой, будуць шчасьлівымі. І да іх, а ня гордых і злых, будзе належаць зямля, калі Царства Божае, г. зн. любоў і дабро, распашырацца ўсюды.

4. Бл҃же́ни а῎лчꙋщїи й жа́ждꙋщїи пра́вды, ꙗ῎кѡ ті́и насы́тѧтсѧ.

Шчасьлівыя, што шукаюць і прагнуць праўды (як галодны шукае хлеба), бо яны насыцяцца.

Да прыходу І. Хрыста людзі ня ведалі праўды, г. зн. волі Божае. Цяпер адкрываецца яна для ўсіх і кожын у слове Божым можа задаволіць свой духоўны голад, сваю смагу.

5. Бл҃же́ни чи́стїи се́рдцемъ, ꙗ῎кѡ ті́и Бо́га у῎зрѧтъ.

Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны памілаваныя будуць.

Хто міласьцівы да другіх, да таго і Бог будзе міласьцівы. Трэба спачуваць і памагаць людям у іх бядзе і пакуце. Трэба выбачаць людзям іхныя заганы і грахі і толькі да сабе быць строгімі судзьдзямі. За гэта Гасподзь даруе вам вашыя грахі і памілуе вас.

6. Бл҃же́ни ми́лостивїи, ꙗ῎кѡ ті́и поми́ловани бꙋ́дꙋтъ.

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.