Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трапар сьвята.

Во Їѡрда́нѣ креща́ющꙋсѧ Тебѣ̀ Гд҃и, тро́и́ческое ꙗ̆ви́сѧ поклоне́нїе: роди́телевъ бо гла́съ свидѣ́тельствоваше Тебѣ̀, возлю́бленнаго Тѧ̀ Сы́на именꙋ́ѧ: й Дꙋ́хъ, въ ви́дѣ голꙋби́нѣ, и̓звѣ́ствоваше словесѐ ѹ̆твержде́нїе: ꙗ̆вле́йсѧ Хр҃тѐ Бж҃е, й мі́ръ просвѣще́й, сла́ва Тебѣ̀.

Калі Ты, Госпадзі, хрысьціўся ў Іардане, выявілася сьведчаньне Тройцы, бо голас Айца сьведчыў аб Табе, называючы Цябе Найлюбшым Сынам, а Дух, у відзе галуба, сьцвярдзіў праўдзівасьць гэтага слова. Слава Табе, Хрысьце Божа, Які зьявіўся і асьвяціў сьвет.

12. Спакушэньне Іісуса Хрыста д’яблам у пустыні.

Мат. IV, 1—11; Мрк. I, 12—13; Лук. IV, 1—13.

Пасьля вадохрышча Іісус Хрыстос паведзены быў Духам у пустыню. 40 дзён і ночаў прабыў Хрыстос там «з зьвярамі», — падрыхтоўваючыся малітвамі і пастом да Свайго вялікага служэньня. Д’ябал спакушаў Яго, але Ангелы Божыя служылі Яму там. Калі Іісус Хрыстос пад канец посту пачуў голад, д’ябал кажа Яму: «Калі Ты Сын Божы, дык скажы каменю гэтаму зрабіцца хлебам». Д’ябал падбіваў Іісуса Хрыста зрабіць Сваёю Божаю сілаю чуда, каб заспакоіць голад. Іісус Хрыстос адказаў: «Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, якое выходзіць з вуснаў Божых».
Пасьля першага спакушэньня Іісус Хрыстос пайшоў у Ерусалім. Тут д’ябал, паказаўшы Яму з даху храму Ерусалімскага натоўп народу, які так прагавіта чакаў зьяўленьня Мэсіі, запрапанаваў кінуцца ўніз і зьявіцца як-бы з неба, як Бог. «Ангелы Божыя — кажа — на руках панясуць Цябе, каб нават нага Твая не зачапілася аб камень». Іісус Хрыстос адбівае і гэтае спакушэньне і кажа: «Не спакушай Госпада Бога Твайго».
У трэці раз д’ябал паставіў Іісуса Хрыста на высокай гары, у адзін момант паказаў Яму ўсе царствы зямныя і сказаў: «Калі Ты паклонішся мне, дык гэта ўсё будзе Тваё». Іісус Хрыстос адказаў: «Адыйдзі ад