Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным словам: «Паражджэньні эхідны (ядавітае зьмяі)! Вы не ўцячэце ад будучага гневу, — казаў ім Іоанн. — Зрабеце годныя пакаяньня плады: у каго дзьве адзежыны, дай таму, хто ня мае; у каго ёсьць ежа, рабі тое-ж; нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце, не бярэце больш, чым належыць, і здавальняйцеся сваею платаю. Сьпяшайцеся пакаяцца, пакуль ня позна, бо ўжо і сякера ля караня дрэваў ляжыць, а ўсякае дрэва, што плоду добрага ня прыносіць, зрубаецца і кідаецца ў вагонь.“ Чуючы гэткія словы, кожын у сэрцы сваім падумаў аб Іоанне, ці ня Хрыстос толькі ён? Тады Іоанн адказаў: «Я хрышчу вас вадою, але наперадзе мяне йдзе Дужэйшы за мяне, у Каторага я ня варты нагнуўшыся разьвязаць нават рамень абуцьця Яго: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём»[1]. Гэтымі словамі Іоанн паказваў на ідучага за ім Хрыста. І яшчэ шмат чаго гаварыў Іоанн народу, навучаючы яго.
Некаторыя з тых, што прыходзілі да Іоанна, засталіся яго вучнямі.

11. Вадохрышча
(6 — 19 студзеня).

Мат. III, 13—17; Мрк. I, 9—11; Лук. III, 21—23; Іоан. I, 29—34.

Разам з іншымі юдэямі прыйшоў хрысьціцца да Іоанна і Іісус Хрыстос, Якому тады споўнілася 30 гадоў. Ён быў маладзейшы за Іоанна на шесьць месяцаў. Хаця Іоанн быў сваяком па мацеры Іісусу, аднак ня знаў Яго. Іоанн адразу пазнаў у Ім Мэсію, таму і сказаў, калі ўбачыў Яго: „Вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету. Гэта Той, аб Якім я сказаў: ідзе за мною Муж, Які стаў наперадзе мяне, бо раней за мяне быў; я ня знаў Яго, але каб Ён зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой». Калі

  1. Хрышчэньне Іоанна не давала ачышчэньня ад грахоў, у хрышчэньні-жа Хрыстовым даецца міласьць Духа Сьвятога, якая ачышчае ад грахоў.